Бразілія ўводзіць рэжым жорсткай эканоміі

9 марта 2015

З просьбай "зацягнуць паясы" да жыхароў краіны звярнулася прэзідэнт Дзілма Русеф. З-за пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне ў найбліжэйшы час плануецца скарачэнне ўрадавых выдаткаў. Акрамя таго, будуць скарочаны падатковыя льготы і субсідыі па крэдытах. Прэзідэнт Бразіліі нават збіралася паменшыць пенсіі, але за пажылых заступілася яе ж Рабочая партыя. Бядотнае становішча сёмай эканомікі свету пачалося не з-за эканамічных пралікаў улад, а па прычыне моцнай засухі і глабальнага эканамічнага крызісу.