Журналісты АТН адзначаны дыпломамі першай ступені Міністэрства абароны. Віншуем калег!

17 февраля 2023

Агенцтва тэленавін і журналісты Белтэлерадыёкампаніі адзначаны дыпломамі першай ступені Міністэрства абароны.

17 лютага ў Доме афіцэраў адбылося ўзнагароджанне прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Сярод тых, хто заняў першае месца, калектыў АТН за цеснае і плённае супрацоўніцтва. А журналісты праграмы "Зона Х" Уладзімір Каралёў і Юрый Шаўчук перамаглі ў намінацыях "Аўтарскі погляд" і "Спецыяльны праект".