Больш за палову амерыканцаў не лічаць Сноўдэна здраднікам

11 июля 2013

Інфармацыя наконт метадаў працы заходніх і, у прыватнасці, амерыканскіх спецслужбаў, якую расказаў свету Эдвард Сноўдэн, працягвае бударажыць розумы журналістаў, палітыкаў і простых людзей. Так, больш за палову амерыканцаў не лічаць Сноўдэна здраднікам. Апытанне, праведзенае ў штаце Канектыкут, паказала, што жыхары ЗША ўсё ж схіляюцца да таго, што Сноўдэн з'яўляецца выкрывальнікам, а меры ўрада Абамы зашлі вельмі далёка. У абарону спецслужбаў сёння выступіла канцлер ФРГ. Ангела Меркель лічыць, што без кантролю за тэлекамунікацыямі процідзеянне тэрарыстычнай пагрозе было б немагчымым. Яна таксама заклікала СМІ не параўноўваць працу спецслужбаў з вядомай у часы ГДР Штазі. Тэмай, якая найбольш абмяркоўваецца ў Вялікабрытаніі, застаецца апублікаваная мясцовымі СМІ інфармацыя аб тым, што за грамадзянамі каралеўства назіраюць да шасці мільёнаў камер. Прычым, большасць не дзяржаўныя, а прыватныя. Шпіянаж ЗША ў адносінах да краін Лацінскай Амерыкі стане і адной з тэмаў маючага адбыцца саміту арганізацыі МЕРКАСУР у Монтэвідэа. Гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Бразіліі. Нагадаем, паводле звестак газеты Глоб, прадметам шпіянажу з боку амерыканскіх спецслужбаў у Бразіліі былі не толькі ваенныя, але і камерцыйныя таямніцы.




;