Зялёныя классы - у Мінску адкрыўся першы экалагічны рэсурсны цэнтр

27 мая 2021
Каб вучыць беражлівасці і клопату пра экалогію. У Мінску адкрылі першы ў горадзе экалагічны рэсурсны цэнтр. "Зялёныя класы" даюць вялікія магчымасці вучням усіх школ горада. Тут ёсць новая сучасная апаратура, вучэбныя дапаможнікі і прастора для эксперыментаў. Вывучэнне флоры і фауны ў тэорыі і на практыцы пачнецца ўжо на канікулах. 

На адкрыцці новай экалакацыі пабывала Таццяна Бажко.  Экалагічны лялечны тэатр, гнёзды для птушак, якія зараз знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і апартаменты для насякомых. Усе гэтыя праекты вучні школ Заводскага раёна прэзентавалі на адкрыцці першага экалагічнага рэсурснага цэнтра сталіцы. Ён будзе працаваць на базе 141-й сярэдняй школы.

Першы ў сталіцы рэсурсны цэнтр "Зялёныя класы" дае вялікія магчымасці для вучняў усіх школ горада. Актыўныя заняткі тут пачнуцца ўжо на канікулах. Флору і фауну будуць вывучаць у тэорыі - на прыкладзе вось такога дрэва, і на практыцы - з дапамогай вось такой апаратуры.  Раздзелу арніталогіі - асаблівая ўвага. "Птушынае дрэва" гатова дзяліцца інфармацыяй пра розныя віды птушак. Каб пазнаёміцца з імі бліжэй - дастаткова актывізаваць QR-код праз смартфон. А каб замацаваць веды, можна прайсці вось такі квэст - размеркаваць крылатых па класах і асаблівасцях пражывання ў прыродзе.

Усяго ў Мінску працуюць паўсотні "Зялёных класаў". Урокі беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя дзецям даюць эколагі і арнітолагі.

Самыя цікавыя праекты юных эколагаў могуць паўдзельнічаць у конкурсах падчас экатыдня, які стартуе ў Мінску ў наступны панядзелак.