Больш за 700 000 чалавек патрапілі ў спіс людзей, якія ствараюць для ЗША тэрарыстычную пагрозу

3 декабря 2013

У ім ёсць як амерыканцы, так і грамадзяне іншых краін. Прычым рэестр, які пачалі ствараць спецслужбы 12 гадоў таму пасля тэракту 11 верасня, шырыцца штодня. Пра гэта піша сёння The New York Times. Паводле інфармацыі выдання, прычыны пападання таго або іншага чалавека ў спіс высветліць немагчыма. Як нельга яго аспрэчыць або падаць якую-небудзь скаргу. Журналісты лічаць, што людзі, якія патрапілі пад нагляд ЦРУ, асуджаныя на пажыццёвую сочку. Патэнцыяльныя тэрарысты не маюць аніякага ўяўлення пра тое, што яны ў спісе, пакуль, напрыклад, не паспрабуюць сесці ў самалёт, а лётаць ім забаронена.