Заўтра ў Заслаўі пройдуць першыя мерапрыемствы да Дня пісьменства

5 сентября 2014
Выстава кніг, конкурс чытальнікаў, музычны пленэр і адкрыццё дзіцячага парку культуры. Святкаваць будуць два дні і закрануць увесь горад. Цэнтральную плошчу ўпрыгожаць жывыя скульптуры. Тут жа пазнаёмяць і з сярэдневяковай культурай. Дарэчы, падчас урачыстасці ўсталююць помнік князю Ізяславу. Калі заснавальнікаў горада Рагнеду і яе сына ведаюць амаль усе, то звесткі з мірнага і ваеннага жыцця застаюцца за занавесай часу.

Аляксандра Драгун даведалася аб гістарычных фактах.

Яго прыватная калекцыя пачалася з манет. А цяпер рабочы кабінет нагадвае музейны пакой. На паліцах з паўтысячы рарытэтных экзэмпляраў, прысвечаных падзеям Другой сусветнай вайны. Столькі гісторык Ігар Мельнікаў назбіраў за пяць гадоў.

Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук, калекцыянер: Мяне цікавяць не польскія тэрыторыі, а наша Заходняя Беларусь. Там прадстаўленая ўніформа капітана 83 пяхотнага палка менавіта з Кобрына. Гэтыя людзі ў верасні 1939 года вельмі мужна абаранялі Кобрын перад наступаючымі танкамі Гудрыяна і папалілі шмат танкаў.

На вывучэнне мелітарнай гісторыі Ігара натхніў яго дзед Юрый Бабкоў, які ў мундзіры палкоўніка абараняў Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На сценах не толькі яго партрэты і ганаровыя падзякі, а і фатаграфіі невядомых беларускіх салдат, дакументы 20 стагоддзя і тамы кніг па гісторыі.

8 гадоў Ігар жыве ў Заслаўі. Мясцовасць адметная і багатая на гістарычныя падзеі. Таму нават падчас звычайнага шпацыру ён знаходзіць каштоўныя помнікі мінулых стагоддзяў.

Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук, калекцыянер: У цэнтры Заслаўя захаваліся казармы і будынак штаба 15 Заслаўскага пагранічнага атрада. Гэта ўсё ёсць, аўтэнтычныя будынкі ёсць і варта ўзгадваць пра гэта. Можа, калі б знайшліся грошы, можна зрабіць там музей.

А пакуль усё тое, што Ігар назбіраў, ён упершыню аб'яднае ў экспазіцыю і пакажа ў Заслаўі.

Зала гатовая да пачатку мантажных работ. 60 квадратаў падзялілі на 4 тэматычныя блокі. Іх запоўняць фотаздымкамі, дакументамі і арыгінальнымі рэчамі 20 стагоддзя, якія ўзнаўляюць гісторыю мірнага жыцця і ваенных падзей Заходняй Беларусі.
12 верасня выставу ўрачыста адкрыюць на некалькі месяцаў. А пакуль горад рыхтуецца да Дня пісьменства.

Заўтра Заслаўе будзе святкаваць. Мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства закрануць увесь горад. Цэнтральную плошчу ўпрыгожаць жывыя скульптуры, тут жа пазнаёмяць з сярэдневяковай культурай. У Доме культуры і школе мастацтваў пройдуць літаратурны фестываль, прэзентацыя кніг і конкурс чытальнікаў.