Больш як 600 авіярэйсаў адмененыя з-за забастоўкі супрацоўнікаў авіякампаніі SAS

26 апреля 2019

Больш як 600 авіярэйсаў адмененыя з-за маштабнай забастоўкі супрацоўнікаў скандынаўскай авіякампаніі SAS. Дацкія, нарвежскія і шведскія пілоты патрабуюць павышэння зарплаты. Наступствы гэтай стачкі толькі на выхадных адчуюць на сабе 170 тысяч пасажыраў. Страты кампаніі могуць штодня скласці да 3 з паловай мільёнаў еўра.