Бежанцы - застаюцца

29 февраля 2016

Швейцарыя па выніках рэферэндуму выступіла супраць аўтаматычнай дэпартацыі іншаземцаў, якія парушылі закон.

Супраць выказаліся 59%. І яўка пры гэтым склала больш за 62% і перасягнула рэкорд 24-гадовай даўнасці. Ініцыятарам рэферэндуму выступіла правая Швейцарская народная партыя, якая дамагаецца абмежавання міграцыі. Апаненты лічаць, што з-за гэтага могуць пацярпець іншаземцы, якія даўно жывуць у краіне або нават тыя іншаземцы, якія нарадзіліся ў Швейцарыі.