Фальклорнае шоу "Хата на хату" стартавала на "Беларусь 3"

11 октября 2017

Фальклорны батл у тэлеэфіры. На канале "Беларусь 3" стартавала першае ў краіне фальклорнае шоу пад назвай "Хата на хату". За займальным дзействам гледачы могуць назіраць кожную суботу ў 10 раніцы. У барацьбу за перамогу ў праекце ўступілі 10 яркіх, дружных і музычных сем'яў.

Пасля адборачнага тура сем'і сыдуцца ў музычным батле, песенным конкурсе і бітве талентаў. Чатыры лепшыя сямейныя каманды будуць запрошаныя ў сталіцу для здымак фінальнага шоу.