Берлінскі тэрарыст забіты ў Мілане

23 декабря 2016

Падазроны ў атацы на калядным кірмашы быў ліквідаваны падчас перастрэлкі на плошчы Першага Мая. Паводле звестак МУС Італіі, паліцэйскія спынілі мужчыну для праверкі дакументаў, аднак той выцягнуў пісталет і адкрыў агонь. Малады чалавек крычаў "Алах акбар" і параніў аднаго з праваахоўнікаў у плячо. Паводле інфармацыі крыніц у паліцыі, якія цытуе агенцтва "Рэйтэр", адпячаткі пальцаў забітага пацвярджаюць, што ён удзельнічаў у нападзе ў Берліне.

Тым часам Федэральнае ведамства па абароне Канстытуцыі Германіі адзначае, што сёлета рэзка ўзраслаколькасць радыкальных ісламістаў у Берліне ў параўнанні з мінулым годам. У 2016-м іх налічваецца ўжо 840. З іх 380 чалавек нямецкія спецслужбы лічаць "арыентаванымі на насілле". Зараз праваахоўнікі ФРГ гавораць прыкладна аб дзевяці з паловай тысячах ісламістаў па ўсёй Германіі. Гэта на 400 чалавек больш, чым летась.