Аўстрыя вырашыла выйсці з лакдаўна

8 декабря 2021

Урад Аўстрыі вырашыў адмяніць агульнанацыянальны лакдаўн для прышчэпленых і перахварэўшых. Паслабленні рэжыму пачнуцца з 12 снежня. 

Праўда, для непрывітых грамадзян забароны застануцца ў сіле. Сферы грамадскага харчавання будзе дазволена працаваць толькі да 23:00. Начныя піцейныя ўстановы працаваць не будуць, адкрыюцца гатэлі. Выхад з лакдаўна, якога так патрабаваў народ, стаў адным з першых крокаў на пасадзе новага канцлера Аўстрыі Карла Нехамера.