Польшча працягвае нагнятаць сітуацыю вакол межаў

29 апреля 2024

Ваенныя апетыты Варшавы растуць. Неспакойная суседка Беларусі працягвае нагнятаць сітуацыю вакол межаў. Так, экс-камандуючы сухапутнымі войскамі Польшчы прапанаваў умацаваць міннымі палямі польскую і літоўскую межы з Расіяй і нашай краінай. Вальдэмар Скшыпчак апраўдвае такія меры тым, што яны дапамогуць "канчаткова адгарадзіцца" ад нібы "патэнцыйнай агрэсіі". Пры гэтым Скшыпчак лічыць, што "пагрозы поўнамаштабнай вайны ў Еўропе зараз няма".