Уладальнік Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд вызначыцца 29 снежня

29 декабря 2023

"Барысфен" і "Гродна-93" сёння разыграюць Кубак Беларусі па баскетболе. Адна з дзвюх каманд узніме над галавой запаветны трафей і такім чынам прыгожа і пераможна для сябе завершыць каляндарны год.

"Беларусь 5" арганізуе для ўсіх прыхільнікаў спорту прамую трансляцыю. Старт у 19:55. Бронзавы паядынак будзе паказаны ў 16:50.

Нагадаем, у паўфінале "Барысфен" сенсацыйна перамог "Мінск", а гродзенцы былі мацнейшыя за віцебскі "Рубон".