Не стала народнага артыста БССР Міхаіла Дрынеўскага

10 ноября 2020
Да юбілею харавы дырыжор не дажыў некалькі месяцаў. Яму было 79 гадоў. З самага дзяцінства Дрынеўскі кіраваў хорам у роднай вёсцы. Вучыўся ў Гомельскім музвучылішчы, а пасля - у Беларускай кансерваторыі. У сваёй альма-матар - Акадэміі музыкі - прафесар выкладаў да апошняга дня. Акрамя гэтага, маэстра 45 гадоў быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Цітовіча. У сувязі са смерцю народнага артыста БССР Міхаіла Дрынеўскага тэлеканал "Беларусь 3" уносіць змяненні  ў сваю праграму.