Амур узяў чарговую гістарычную вышыню

30 августа 2013

Амур узяў чарговую гістарычную вышыню - 773 сантыметры. Закрытая для ўсіх відаў транспарту найбліжэйшая да ракі магістраль, якая злучае цэнтр горада і паўднёвыя ўскраіны. Транспартны калапс пагражае і міжгароднім аўтазносінам. На сённяшні дзень у Хабараўскім краі паводкай падтоплена амаль 1 700 дамоў. З пацярпелых раёнаў супрацоўнікі МНС эвакуіравалі больш за 2 з паловай тысячы чалавек. Пік паводкі чакаецца ў самым пачатку верасня.