Амерыканскі зонд "Джуна" выйшаў на арбіту Юпітэра

5 июля 2016

Амерыканскі зонд "Джуна" (або Юнона) выйшаў на арбіту Юпітэра. З дапамогай апарата, які стартаваў з Зямлі 5 гадоў таму, навукоўцы плануюць вывучыць склад самай вялікай планеты Сонечнай сістэмы. Даследаванні, як чакаецца, дапамогуць адказаць на некаторыя пытанні аб зараджэнні Сусвету і праверыць гіпотэзу аб наяўнасці ў Юпітэра цвёрдага ядра. Зонд "Джуна" стаў дзявятым касмічным апаратам, якому ўдалося дасягнуць газавага гіганта, але ніводны з зондаў яшчэ не подлятаў настолькі блізка да гэтага нябеснага цела з-за моцнага радыяцыйнага фону.