Навінкі і лепшыя ўзоры сельгаспрадукцыі і машынабудавання пакажуць на Белагра

5 июня 2017

Навінкі і лепшыя ўзоры сельгаспрадукцыі і машынабудавання Беларусі і краін-партнёраў пакажуць на выставе "Белагра" ў Шчомысліцы Мінскага раёна. Форум пачынаецца заўтра. У ім прымуць удзел больш за 500 кампаній з 25 краін. У тым ліку Расія, Казахстан, Германія, Аўстрыя, і Кітай. Упершыню буйныя экспазіцыі выставяць Грузія і Малдова. Пра гэта сёння паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч. Падчас выставы запланаваны і шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымі дэлегацыямі, дзе на парадку дня - кантракты на пастаўку нашай прадукцыі на новыя рынкі.

Асаблівасць выставы гэтага года - правядзенне першага Беларуска-афрыканскага форуму. Удзел у ім прымуць больш як 90 прадстаўнікоў кантынента. Сярод іх Ангола, Намібія, Уганда, а таксама кіраўніцтва Афрыканскага экспартна-імпартнага банка.