Амерыканскі флот упершыню за 10 гадоў праводзіць вучэнні з удзелам адразу трох авіяносцаў

14 ноября 2017

Амерыканскі флот упершыню за 10 гадоў праводзіць вучэнні з удзелам адразу трох авіяносцаў у заходнім рэгіёне Ціхага акіяна. Ваенныя караблі ўжо прыбылі да берагоў Рэспублікі Карэі ў суправаджэнні дзясятка суднаў для сумесных манеўраў з паўднёвакарэйскімі ВМС. Вучэнні прадоўжацца чатыры дні. Апошні раз такія трэніроўкі праводзіліся ў водах ля вострава Гуам у 2007-м.