У Тбілісі адкрылася выстава AGRO FOOD DRINK TECH

20 ноября 2017

Павялічыць тавараабарот паміж краінамі дазволіць і выстава AGRO FOOD DRINK TECH. Яна сёння адкрылася ў Тбілісі. Экспа - ключавое мерапрыемства харчовай індустрыі ў Грузіі і Каўказскім рэгіёне. Сваю прадукцыю ў калектыўнай экспазіцыі Made in Belarus прэзентуюць 9 айчынных кампаній - гэта вядомыя мясныя і кандытарскія брэнды. А холдынг "Гомсельмаш" прэзентуе збожжа- і кормаўборачныя камбайны "Палессе".

Адзначым, летась у выставе ўдзельнічалі 10 айчынных кампаній. А гасцямі сталі больш за 5 тысяч чалавек.