40 гадоў за забойства, якога не ўчыняў

24 января 2015

У ЗША на волю выйшаў мужчына, які правёў у турме амаль 40 гадоў за забойства, якога не ўчыняў. Рашэнне аб вызваленні са зняволення Джозэфа Следжа вынес суд. У 1976 годзе ён быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне за забойства 74-гадовай жанчыны і яе 57-гадовай дачкі. Праведзеная нядаўна экспертыза ДНК паказала, што мужчына не меў дачынення да гэтага злачынства, і сапраўдны забойца так і не быў знойдзены. Паводле звестак амерыканскіх СМІ, за апошнія 40 гадоў у ЗША амаль 150 чалавек былі вызваленыя, калі здолелі даказаць, што патрапілі ў турму праз памылку суддзяў або ілжывыя паказанні сведак.