З МКС на Зямлю за тры з паловай гадзіны. Экіпаж карабля "Саюз МС-24" дастаўлены ў Зорны гарадок на рэабілітацыю

6 апреля 2024

Марына Васілеўская ўжо знаходзіцца ў Зорным гарадку, дзе пройдзе яе рэабілітацыя пасля палёту.

Раніцай 6 красавіка карэспандэнты АТН працавалі ў падмаскоўным Каралёве - у Цэнтры кіравання палётамі. Адтуль ішла прамая трансляцыя і ўсе балістычныя разлікі, па якіх праходзяць старт, стыкоўка і спуск касмічных караблёў. Спецыялісты Цэнтра кіравання палётамі заўсёды - і днём, і ўначы - на сувязі з экіпажам. Больш падрабязна пра тое, як пракладваецца касмічны фарватар з МКС на Зямлю, расказала Дар'я Белавусава-Пятроўская (гл. відэа).