2015 год стаў самым цёплым за апошнія 136 гадоў

21 января 2016

І калі гэты год пачаўся са снегападаў і маразоў, сапраўдных халадоў, то вось мінулы год стаў самым цёплым за апошнія 136 гадоў. Гэта звесткі незалежнага даследавання НАСА і Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША. Cярэдняя тэмпература паветра на планеце летась складала каля 15 градусаў Цэльсія, што прыкладна на 0,2 градуса вышэй за паказчык 2014 года. Навукоўцы мяркуюць, што павышэнне тэмператур звязана з феноменам Эль-Нінья ў Ціхім акіяне і павелічэннем выкідаў парніковых газаў у атмасферу. Адзначым, звесткі збіраюцца з 1880 года.