Cамыя гучныя, самыя дарагія і самыя што ні на ёсць "рэтра"

23 июля 2016

Пад Гроднам праходзіць адзін з найбуйнейшых міжнародных аўтафестываляў Беларусі. Удзельнікі - гэта амаль 200 аўтамабіляў з пяці краін. Шматлікія прыехалі на месца правядзення на сваіх колах, а некаторыя транспартавалі на спецыяльных лафетах. Арганізатары аўтапраекта - Гродзенскі райвыканкам і аўтамабільны інтэрнэт-партал - адзначаюць, што суддзі з Літвы, Латвіі і Беларусі сумесна адабралі да ўдзелу ў конкурсе дзве сотні машын, хоць заявак было больш. Тыя, хто выстаўляецца сёння, фактычна прысвяцілі сваё жыццё аўтамабілям - не проста калекцыянуюць, але і самі аднаўляюць рэдкія мадэлі.

Колькасць гасцей аўтафестывалю яшчэ да афіцыйнага пачатку ішла на тысячы. Сёння ж судзейская калегія вызначыць пераможцаў: лепшых выберуць у некалькіх намінацыях - "Рэтра-аўтамабіль", "Лепшая вініла- і аэраграфія", "Аўтагук", "Лепшы электрамабіль" і спецыяльная намінацыя ў рангу баявой машыны.