За нашу зборную перажывалі не толькі беларусы, але і замежныя фанаты

23 февраля 2018

Не стрымліваюць эмоцый і карыстальнікі сацсетак. За нашу зборную перажывалі не толькі беларусы, але і, што асабліва прыемна, замежныя фанаты. Многія адзначалі неверагодны камандны дух фенаменальнай чацвёркі. Каб перажыць моцныя эмоцыі, аматары біятлона зноў і зноў пераглядалі эстафету.

А некаторыя карыстальнікі, натхніўшыся трыумфам беларускай зборнай, прама ў каментарыях дамаўляюцца сустракаць біятланістак у нацыянальным аэрапорце.