У Заслаўі пройдзе чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў па акадэмічным веславанні

24 мая 2013

Рэкордная колькасць удзельнікаў выступяць на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў па акадэмічным веславанні. У гэтыя выхадныя ён пройдзе ў Заслаўі. Каля 250 спартсменаў з 27 краін аспрэчаць медалі рэгаты. Для заслаўскага вяслярнага канала - гэта першы турнір такога прэстыжнага статусу. І госці ўжо адзначаюць высокі ўзровень падрыхтоўкі, бо пры будаўніцтве аб'екта спецыялісты ўлічылі ўсе нюансы.

Сёння на вяслярным канале ў Заслаўі пройдзе цырымонія адкрыцця чэмпіянату Еўропы. Пачатак у 19 гадзін. Заўтра папярэднія заезды, а ў нядзелю - фіналы.