Пункт пропуску Прывалка адкрыты пасля маштабнай рэканструкцыі

15 октября 2013

Міжнародны пункт пропуску Прывалка на беларуска-літоўскай мяжы адкрыты пасля маштабнай рэканструкцыі. Апроч удасканаленага абсталявання і мадэрнізаваных умоў працы, рэканструкцыя дазволіла павялічыць прапускную здольнасць пункта ад стандартных 300 аўтамабіляў да 1000 за суткі.


Падрабязнасці новага адкрыцця на мяжы - у Дзмітрыя Смірнова.

Яшчэ нядаўна пункт пропуску Прывалка выглядаў менавіта так. Жалезныя вагончыкі паставілі тут яшчэ ў 90-х. Часова. У літаральным сэнсе мініяцюрнасць пагранперахода не дазваляла павялічыць колькасць супрацоўнікаў, што адбівалася і на часе афармлення на мяжы.

З павелічэннем колькасці міжнародных бізнес-праектаў чэргі з фур сталі лічыць не толькі кіламетрамі, але і гадзінамі. Гэта для транзітнай Беларусі - істотная эканамічная перашкода. Новая Прывалка, як мяркуюць тыя ж перавозчыкі, здольная вырашыць гэтую праблему.


Сёння калегі з літоўскага мытнага ведамства ацанілі новы пункт пропуску, яго функцыянальнасць і бяспеку. Прывалка сёння, як адзначалі ў тым ліку і тыя, хто праязджаў цераз мяжу ў першы дзень пасля адкрыцця, стала больш зручнай і для работнікаў, і для вадзіцеляў.


З адкрыццём новага пункта пропуску звязваюць і новыя надзеі. І калі радавыя грамадзяне Беларусі і Літвы чакаюць скарачэння чэргаў дзеля выгады, то бізнесмены глядзяць на Прывалку з пункта погляду памяншэння выдаткаў. У прыватнасці, ад прастою фур на мяжы. Лішнія суткі ў чарзе прыносяць перавозчыкам некалькі сотняў еўра страт.

Адкрыццё пункта пропуску Прывалка, на думку мытнікаў, падзея не толькі для Гродзенскага рэгіёну - аднаўленне гэтага кірунку зніме напружанне з іншых пунктаў пропуску. Першых перавозчыкаў абноўлены пункт пропуску прыняў ужо сёння раніцай. І будаўнічыя работы, якія працягваюцца, ніяк не паўплывалі на прапускную здольнасць. Зараз на Прывалцы больш не толькі прасторы, але і супрацоўнікаў. А значыць, афармленне дакументаў ідзе з максімальнай хуткасцю.