Усе сталічныя пляжы гатовыя да адкрыцця купальнага сезона

20 мая 2014
Напярэдадні санітарныя службы праверылі ўсе рэкрэацыйныя зоны і вынеслі вердыкт: купацца і адпачываць можна. Адпаведныя службы таксама падрыхтаваліся да сезона: адрамантавалі пляжнае абсталяванне, пафарбавалі спартыўныя снарады і прыбралі смецце пасля зімы.

Антаніна Станкевіч ацаніла гатоўнасць пляжаў.

Народу на гэтым сталічным пляжы пакуль што нямнога, але пачакайце, кажуць спецыялісты, яшчэ не вечар. Апошнія некалькі дзён людзі пачалі больш актыўна збірацца на берагах вадаёмаў. Самыя смелыя нават спрабуюць акунуцца. Усе ж такі надвор'е стаіць па-сапраўднаму летняе.

Да сезона масавага купання адпаведныя службы падрыхтаваліся загадзя. Усталявалі дадатковае пляжнае абсталяванне, адрамантавалі і пафарбавалі ўсё, што можна прывесці ў парадак. І вядома ж, навялі чысціню. Зараз галоўная задача - падтрымліваць яе на адпаведным узроўні, асабліва ў разгар сезона.

Акрамя таго, паклапаціліся і пра тое, каб засцерагчы адпачывальнікаў ад кляшчоў. Санітарныя службы горада сцвярджаюць: добраўпарадкаваныя гарадскія пляжы даволі бяспечныя і для людзей, і для хатніх гадаванцаў.

Ну а некалькі рэкрэацыйных зон сёлета закрыюць на рэканструкцыю. Напрыклад, пляж нумар два, што на Цнянскім вадасховішчы. Тут ўсталююць новыя малыя архітэктурныя формы, а таксама лежакі, кабінкі для пераапранання і спартыўныя снарады. У планах таксама зрабіць новыя пад'яздныя дарогі і расшырыць мясцовую паркоўку.