У Пхёнчхан адправяцца 28 нашых атлетаў

24 января 2018

Сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце назвалі імёны спартсменаў зборнай Беларусі на галоўныя гульні чатырохгоддзя, якія з 9 па 25 лютага пройдуць у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане, і прадэманстравалі алімпійскую экіпіроўку для нашых спартсменаў. Усяго допуск да Гульняў заваявалі 28 беларускіх атлетаў. Самае вялікае прадстаўніцтва - у біятлоне (10 атлетаў). Фрыстайл прадстаўлены 6 спартсменамі. 

Акрамя таго, сёння былі ўручаны акрэдытацыі журналістам. Аб'ём вяшчання Белтэлерадыёкампаніі паўднёвакарэйскіх спаборніцтваў складзе каля 150 гадзін - трансляцыі з Пхёнчхана будуць даступныя на "Беларусь 1""Беларусь 2" і "Беларусь 5".

НАК-і-БТ

Андрэй Асташэвіч, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі: "Вялікае свята не толькі для тых, хто там знаходзіцца, але і для тэлегледачоў. Таму ствараем гэту карцінку і тут, і там, каб гледачы акунуліся ў тое, што адбываецца, і хварэлі за нашых спартсменаў".

Усяго будуць разыграны 102 камплекты ўзнагарод у 7 відах спорту па 15 дысцыплінах. А перадавая дэлегацыя адправіцца ў Паўднёвую Карэю 27 студзеня. 

НАК