Калядная зорка ў дзіцячых фантазіях

21 декабря 2013
У сталіцы распачалася Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зала Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці на два тыдні ператварылася ў сусвет пераднавагодніх дзіцячых мар і фантазій. Выцінанка, аўтарская лялька, мастацкі роспіс, вышыўка. Каля чатырох соцень дзіцячых работ з саломкі, керамікі і іншых матэрыялаў прывезлі на выставу з розных куткоў нашай краіны. Кожная з іх прайшла рэгіянальны этап конкурсу.

Самыя цікавыя і яркія дзіцячыя працы складуць экспазіцыю новай выставы ў Палацы Рэспублікі падчас дабрачыннага навагодняга свята.