У чэшскім Нове-Места працягнецца трэці этап Кубка свету па біятлоне

21 декабря 2018

Балельшчыкаў чакае жаночы спрынт на 7 з паловай кіламетраў. Першымі з беларусак на лыжню сыдуць   алімпійскія чэмпіёнкі Пхёнчхана   Дынара Алімбекава і Ірына Крыўко - пад 13-м і 37-м нумарамі адпаведна. Далей 74-я Ганна Сола, Ірына Кручынкіна - 83-я. 

Адзначым, у мінулай спрынтарскай гонцы нашай Ірыне Крыўко атрымалася трапіць у кветкавую цырымонію, яна стала 6-й. Хварэем за нашу жаночую каманду і сёння, прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 19:20.