Калі вадзіцелі змогуць выбрацца з пробак на галоўных магістралях сталіцы?

23 мая 2013

Наватарствы ўводзяць дарожнікі. Праўда, пакуль іх пераўтварэнні паралізуюць галоўныя магістралі, асабліва ў гадзіны пік. Кіламетровыя пробкі выкліканы вялікім аб’ёмам дарожных работ, сёлета іх у пяць разоў больш, чым летась. Да таго  ж, спецыялісты адмовіліся ад ямачнага рамонту.


Наталля Кезік пацікавілася: калі і чым скончыцца дарожная блакада? На мінскую кальцавую аўтадарогу прыпадае чацвёртая частка ўсяго сталічнага трафіку. Напэўна, менавіта таму тут вадзіцелі  вясной ў першую чаргу губляюць колы ў ямах і разбіваюць падвескі. У гэтым годзе на планавы рамонт кальцавой дарогі выдаткавана звыш 90 мільярдаў рублёў. Але ўкладваць палатно дарожнікі будуць часткамі. Па свежым асфальце вадзіцелі ўжо могуць праехаць у раёне Партызанскага праспекта. Зараз рамонтныя машыны пераязджаюць працаваць на адрэзак ад Ждановічаў да Лагойскага тракта. Пакрыццё на кальцавой вырашана мяняць не поўнасцю. Ды і ўвогуле дарожнікі сёлета адмовіліся ад ямачнага рамонту. Калі рамонт на кальцавой дарозе вадзіцелі маглі паціху аб’ехаць, то рабочыя на праспекце Незалежнасці выклікалі ў вадзіцеляў не ласкавыя эмоцыі. Укладка дарожнага пакрыцця ў раёне вуліцы Валадарскага, Свярдлова і Маскоўскай у гадзіны пік проста паралізуе рух у горадзе. Але працаваць ноччу аказваецца немагчымым. І як сцвярджаюць гарадскія ўлады, толькі на гэтым участку. Не дазваляе тэхналогія ўкладкі асфальту. У астатнім дарожнікі гатовыя працаваць без выхадных і круглыя суткі. Падрыхтоўчыя работы ім ніхто не перашкаджае арганізоўваць ноччу. Каб скараціць даўжыню чакання і гарадскіх пробак. Вось толькі праца днём дазваляе патраціць менш грошай з гарадской казны.
Сёлета ў планы дарожнікаў – грандыёзныя – адрамантаваць дарог у пяцікратным аб’ёме, чым летась. І калі такія амбіцыі іх не палохаюць, то супрацоўнікам ДАІ іх прыходзіцца ў прамым сэнсе разруліваць. Штодзень толькі на праспект Незалежнасці рэгуліраваць рух выходзіць два дзясяткі інспектараў.
Увогуле сталіца павінна застацца без пробак у канцы гэтага года. У канцы месяца поўнасцю адкрыецца Лагойскі тракт і Партызанскі праспект, восенню – кальцавая дарога. Перад закрыццём у чэрвені праспекта Пераможцаў дарожнікі дазволяць ездзіць па Ціміразева. А да зімы завершыцца рэканструкцыя буйных развязпк на Дзяржынскага, Маякоўскага. Бо на працягу пяці гарантыйных гадоў латаць адрамантаваныя дарогі яны будуць павінны за свой кошт.