"Цмокі" атрымалі першую перамогу ў Адзінай лізе ВТБ

17 октября 2016

Баскетбалісты Ігара Грышчука на сваёй пляцоўцы прымалі саратаўскі "Аўтадар" і пасля першай паловы гульні ўжо традыцыйна саступалі. Пасіў у нядзельным матчы складаў 9 ачкоў. Але сустрэча ўсё ж засталася за "драконамі" 89:83. Трэці матч у турніры "Цмокі" згуляюць ізноў дома - 23 кастрычніка супраць эстонскага "Калева", за які гуляе беларус Віталь Лютыч.