"Полымя міру" пабывала на апошніх аб'ектах маршруту па беларускай сталіцы

20 июня 2019

Эстафета II Еўрапейскіх гульняў завяршыла свой прабег. Агонь яркіх перамог пабываў на апошніх аб'ектах маршруту па сталіцы.

Гэта Батанічны сад, дзе першым на дыстанцыю выйшаў хакеіст, майстар спорту  Аляксей Калюжны. Гэты маршрут стаў самым маляўнічым - прыпынкі былі ля ружоўніка, на востраве мастацтваў. А далей эстафету ля Тэатра оперы і балета падхапіў мастацкі кіраўнік, народны артыст Беларусі Валянцін Елізар’еў. Ён асабіста правёў эксклюзіўную экскурсію па храме мастацтваў. А затым вогненны прабег накіраваўся ў парк Перамогі.

Апошнія два з паловай кіламетры факеланосцы сімвалічна пераадолелі ў парку Перамогі. Там і запячаталі полымя міру ў лампаду. Агонь разгарыцца зараз толькі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця вялікага форуму. Усяго  да эстафеты па Беларусі далучыліся 450 факеланосцаў, за плячамі якіх больш за  8 тысяч кіламетраў  у дарозе.