Комплексная праверка органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны

9 октября 2020

Працягваецца комплексная праверка органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці. У рамках мерапрыемства пад Мазыром фарміруюць штаб раёна і асобны стралковы батальён. З запасу заклікана больш за 100 ваеннаабавязаных. Асабісты састаў пачаў трэніроўкі.

Свае навыкі ваеннаабавязаныя прадэманструюць падчас вучэнняў з сіламі тэрытарыяльнай абароны. Будуць адпрацаваныя задачы па ахове і абароне аб'ектаў, барацьбе з пазапраўнымі ўзброенымі фарміраваннямі і рэалізацыі сілавых мер па забеспячэнні стабільнага становішча ў раёне.