Спартыўны комплекс, які замяняе трэнажорную залу

25 мая 2016

Такі падарунак напярэдадні Міжнароднага дня дзяцей атрымалі выхаванцы Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната. Шматфункцыянальны комплекс "Васілёк" - беларуская распрацоўка. Аналагаў яму няма на постсавецкай прасторы. На неабходнасць наладзіць уласную вытворчасць трэнажораў звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы, наведваючы ў лістападзе фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Мандарын" у Мінску. Беларускія прадпрыемствы падтрымалі ініцыятыву. Першымі ацаніць перавагі айчынных трэнажораў трэба будзе выхаванцам Рудзенскай школы-інтэрната.

Плошча беларускага спартыўнага комплексу - 14 квадратных метраў. Ён уключае лаўку для прэса, турнік, брусы і накіраваны на трэніроўку ўсіх груп мышц. Адначасова на трэнажорах могуць займацца 7 дзяцей.