Эксклюзіўнае інтэрв'ю з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужаннай Якаб

25 октября 2015

Вопыт мадэрнізацыі беларускай аховы здароўя зацікавіў шматлікіх удзельнікаў канферэнцыі. Гэта адзначыла на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужанна Якаб. Інвестыцыі ў сферу медыцыны высокі чыноўнік Сусветнай арганізацыі назвала "правільным палітычным выбарам".

Наша здымачная група на еўрапейскім форуме здароўя ў Мінску змагла пагутарыць з дырэктарам Рэгіянальнага бюро СААЗ. Жужанна Якаб, венгерка па нацыянальнасці, ужо пяць гадоў займае гэту пасаду. У цяперашнім студзені была перавыбрана на другі тэрмін. У сістэме Сусветнай арганізацыі аховы здароўя яна працуе на розных адказных пасадах з 1991 года.

У эксклюзіўным інтэрв'ю нашай праграме Жужанна Якаб распавяла, што іншыя краіны СААЗ павінны ўзяць у беларускай аховы здароўя, якія мары еўрапейскіх дактароў змаглі ўвасобіць нашы медыкі, чаму дырэктару рэгіянальна бюро сусветнага Міністэрства аховы здароўя не хочацца пакідаць Мінск.