Слуцкі мясакамбінат аднавіў сваю вытворчасць

17 мая 2014

Слуцкі мясакамбінат, як і было абяцана, аднавіў сваю вытворчасць. Халадзільныя камеры ў норме, слуцкая прадукцыя паступае ў гандлёвыя сеткі.


Паведаміў губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра - напярэдадні ў Клецку прайшла прэс-канферэнцыя старшыні аблвыканкама. Агучаны і планы развіцця жывёлагадоўлі і перапрацоўчай прамысловасці цэнтральнага рэгіёну.


Сямён Шапіра, старшыня Мінскага аблвыканкама: Выйдзе на магутнасць комплекс у Любані, мы прымаем рашучыя меры ў Слуцку. Будуем комплекс на 24 000 галоў. Столькі ж будзе і ў Барысаве. Пабудуем свінагадоўчы комплекс. Гэта значыць мы замесцім дробныя фермы буйнымі комплексамі.


Як прадукцыя прадпрыемстваў Мінскай вобласці заваёўвае новыя рынкі, а медыцына выходзіць на новы ўзровень? Падрабязнасці заўтра ў 12.05 ў праграме Навіны. Цэнтральны рэгіён.