На малой радзіме беларускага паэта адзначалі 95-годдзе паэмы Коласа "Новая зямля"

13 августа 2018

Напярэдадні на малой радзіме беларускага паэта адзначалі 95-годдзе паэмы Коласа "Новая зямля". Пачалося свята ў сядзібе Альбуць з конкурсаў і традыцыйных танцаў. Зрабіць сваімі рукамі хатні абярэг і даведацца тонкасці збору пчаліных дароў можна было на майстар-класах. Частавалі гасцей блінамі і натуральным мёдам беларускіх пчаляроў.

Таксама для гасцей была арганізавана экскурсія па мемарыяльнай сядзібе Якуба Коласа. Госці змаглі ўбачыць месцы, дзе прайшло дзяцінства народнага паэта і атрымаць асалоду ад прыроды, якая натхняла яго на стварэнне геніяльных твораў.