Спартыўная навіна дня

7 апреля 2013

Сёння ў мінскім Палацы спорту гандбалісты зборнай Беларусі паспяхова правялі чарговы адборачны матч чэмпіянату Еўропы. У гульні чацвёртага тура шостай кваліфікацыйнай групы падапечныя Юрыя Шаўцова выйгралі ў каманды Румыніі з лікам 31:25. У складзе пераможцаў лепшым быў капітан каманды Сяргей Рутэнка, які закінуў 14 мячоў.


На трыбунах за нашу каманду сёння хварэў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Адзначым, тры дні таму беларусы таксама абгулялі румынскіх гандбалістаў на іх пляцоўцы. Заключная частка кваліфікацыйнага раўнда пройдзе ў чэрвені.  Нашы прымуць у сябе дома ісландцаў, а потым  згуляюць у гасцях у славенцаў.