У Вялікую Cуботу ў вернікаў самы строгі пост

4 мая 2013

У Вялікую Cуботу праваслаўныя вернікі зноў перажываюць пахаванне Ісуса Хрыста, знаходжанне яго цела ў магіле і сыходжанне душой у пекла. На асаблівай цырымоніі плашчаніца абносіцца вакол царквы і вяртаецца на ўзвышэнне ў цэнтры храма. У Вялікую Cубботу ў вернікаў самы строгі пост.


Сёння з 11-ці гадзін да позняга вечара ў храмах можна будзе асвяціць велікодную ежу. А ў 23:55 у Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы пачнецца галоўнае святочнае набажэнства на Уваскрэсенне Хрыстовае. Тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24 будуць весці прамую трансляцыю.


Перад начной літургіяй у галоўны праваслаўны храм краіны будзе дастаўлены Жыватворны агонь з іерусалімскага храма Гроба Гасподняга. Яго сыходжанне ў Вялікую Суботу лічыцца адным з галоўных цудаў праваслаўнага свету.