Склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы на II Еўрапейскія гульні будзе сфарміраваны не пазней за 20 мая

13 мая 2019

Склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы на II Еўрапейскія гульні будзе сфарміраваны канчаткова не пазней за 20 мая, як і спіс астатніх 23 каманд, што выступяць на стадыёне "Дынама" ў чэрвені на галоўным мультыспартыўным форуме. Менавіта гэты дзень - крайні тэрмін падачы заявак для ўдзелу ў спаборніцтвах лёгкаатлетаў, падкрэсліў сёння тэхнічны дэлегат Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Вадзім Нігматаў. У прэс-цэнтры стадыёна "Дынама" прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная тэставым спаборніцтвам па лёгкай атлетыцы, што стартуюць заўтра. Нагадаем, у гэтым відзе спорту ў Мінску будуць разыграныя медалі ў новым фармаце.

Тэставыя спаборніцтвы па "Дынамічнай новай лёгкай атлетыцы" пройдуць заўтра з 16:00 да 18:00. У спаборніцтвах  возьмуць удзел зборныя ўсіх абласцей і Мінска.