Вялізная спартыўная пляцоўка пад адкртым небам і святочны салют - так падвялі рысу пад трэцім сезонам гучнага праекта Нацыянальнага алімпійскага камітэта "Вытокі. Крок да Алімпу". Фестываль пакідае пасля сябе яшчэ больш беларусаў, якія ўлюбляюцца ў спорт, а таксама лепш даведваюцца гісторыю і культуру свайго рэгіёна.
Апошні этап сезона прымаў Барысаў - горад вялікай спартыўнай славы. Аб дзіцячых марах і іх увасабленні ў рэальнасць скрозь прызму фестывалю "Вытокі", расказаў Андрэй Казлоў.













