Сабаленка супраць Пуіг. Прамая трансляцыя ў 18:30 на "Беларусь 2"

23 мая 2019

Час для рэваншу! У чвэрцьфінальным паядынку тэніснага турніру ў Страсбургу  Арына Сабаленка сёння выйдзе на корт супраць Монікі Пуіг. Адзіная вочная сустрэча гэтых тэнісістак, якая адбылася роўна месяц таму ў Чарльстане, завяршылася перамогай пуэртарыканкі. Саперніца беларускі на сёння займае 61-ю пазіцыю сусветнага рэйтынгу. Прамая трансляцыя ў 18:30 на "Беларусь 2".