Прэзідэнт Паўднёвай Карэі ўзяла на сябе адказнасць за гібель пасажыраў парома Севол

19 мая 2014

У эфіры нацыянальнага тэлебачання Пак Кын Хе прынесла выбачэнні за тое, што ўлады не змаглі аператыўна адрэагаваць на здарэнне. Акрамя таго, прэзідэнт паведаміла пра ліквідацыю берагавой аховы. Замест гэтай службы будзе створана міністэрства нацыянальнай бяспекі.
Нагадаем, паром Севол затануў 16 красавіка. Ахвярамі трагедыі сталі больш як 300 чалавек. Аднымі з першых судна пакінулі члены экіпажа. Чацвярым прад'явілі абвінавачанні, за якія ім можа пагражаць смяротная кара.