У Пхёнчхане будуць разыграныя 8 камплектаў узнагарод

24 февраля 2018

У перадапошні дзень Алімпіяды ў Пхёнчхане будуць разыграныя 8 камплектаў узнагарод. Увага беларусаў прыкаваная да стадыёна "Альпенсія", дзе ў гэтыя хвіліны праходзіць мас-старт у лыжных гонках. Хварэем за Міхаіла Сямёнава, якога чакаюць 50 кіламетраў марафону.

Затым будзем сачыць за падзеямі на канькабежным авале Канына. Сёння пройдуць мас-старты. У жанчын заяўлены Марына Зуева і Таццяна Міхайлава. Зуева бяжыць у першай кваліфікацыі, Міхайлава ў другой. У мужчын выступіць Віталь Міхайлаў. Прамыя трансляцыі вядзе тэлеканал "Беларусь 5".