Губернатар Мінскай вобласці выслухаў пытанні жыхароў Салігорскага раёна

22 мая 2019

Губернатар Мінскай вобласці  Анатоль Ісачанка  выслухаў пытанні жыхароў Салігорскага раёна. Сярод актуальных тэм - рамонт дарог і развіццё веласіпеднай інфраструктуры. У прыватнасці, будаўніцтва новых дарожак для  двухколавага  транспарту ў сельскай мясцовасці. Падчас дыялогу таксама закранулі камунальныя праблемы.

Такая форма ўзаемадзеяння прадстаўнікоў улады з жыхарамі розных рэгіёнаў - адна з самых эфектыўных. Гэта магчымасць даведацца, на якія сферы неабходна звярнуць асаблівую ўвагу мясцоваму кіраўніцтву.