Развіццё антыдопінгавай сістэмы ў спорце сёння абмяркоўваюць у Мінску

1 апреля 2014

Прадухіленне допінгу і барацьба з ім - такую назву носіць канферэнцыя, якая праходзіць у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі. На сёння, гавораць спецыялісты, дастаткова інфармацыі, якая датычыцца забароненых прэпаратаў. І ўжо ад трэнераў залежыць, што і як ужываюць іх спартсмены.


Дэвід Робертсан Кенварці, старшыня Антыдопінгавай арганізацыі Вялікабрытаніі: Вельмі многія трэнеры раней спасылаліся на тое, што ў іх недастаткова ведаў у гэтай сферы. Аднак зараз гэта не з'яўляецца апраўданнем для іх. Таму што на сёння існуе вельмі шмат навучальных праграм.


Вялікая колькасць скандалаў, звязаных з ужываннем забароненых прэпаратаў, гаворыць аб тым, што вядзецца пэўная праца. З кожным годам допінг становіцца ўсё менш распаўсюджанай з'явай.