V Армейскія гульні. Больш за 30 краін і 6 тысяч удзельнікаў

3 августа 2019
Больш за 30 краін і 6 тысяч удзельнікаў. Сёння ў парку "Патрыёт" у падмаскоўным Алабіне пройдзе ўрачыстае адкрыццё V юбілейных Армейскіх гульняў. Іх яшчэ называюць ваеннай Алімпіядай. Па традыцыі спаборніцтва адкрывае самы маляўнічы і захапляльны конкурс - "Танкавы біятлон". Пачнецца ён з індывідуальнай гонкі, дзе па жараб'ёўцы ўдзельнічаюць 4 экіпажы. Гэта Беларусь, Сербія, Кітай і Азербайджан. Наша каманда выступае на ўласнай тэхніцы - мадэрнізаваных танках Т-72Б3 з прыцэлам "Сасна-У" і рухавіком магутнасцю больш за тысячу конскіх сіл. 

Сёлета беларуская зборная ўдзельнічае ў 18 з больш як 30 конкурсаў. Яны пройдуць на тэрыторыі 10 дзяржаў. Так, у Казахстане адбудзецца конкурс беспілотнікаў "Сакалінае паляванне". У Кітаі будуць спаборнічаць у трапнасці стралкі-зенітчыкі. У Іране - вадалазы. У Беларусі пройдзе другі па папулярнасці конкурс Армейскіх гульняў  "Снайперская мяжа" і "Палярная зорка". Хто зойме прызавыя месцы на п'едэстале ваеннай Алімпіяды, стане вядома 17 жніўня.