Індустрыяльны парк "Вялікі камень" падвёў вынікі конкурсу маладых перакладчыкаў кітайскай мовы

23 октября 2017

Сёлета геаграфія ўдзельнікаў - Беларусь, Расія, Украіна і Кітай. Лепшыя выбраны ў дзвюх катэгорыях - студэнты і прафесіяналы.

Сюй Цзюнь, замдырэктара ААТ «Бел Хуавэй Тэхноладжыс»:

"Вялікі камень" - адзін з праектаў у рамках ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях". Многім кампаніям, якія прыходзяць сюды і інвестуюць свае сродкі, неабходныя спецыялісты з веданнем кітайскай мовы. Такі конкурс важны, таму што ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў наша жыццё зменіцца дзякуючы інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям. Наша кампанія будзе спрыяць развіццю гэтай сферы і ў цэлым Беларусі як IT-краіны».

Ацэньвала ўдзельнікаў прафесійнае журы - вядучыя спецыялісты ў галіне руска-кітайскага перакладу. Пераможцаў чакаюць стажыроўкі ў кампаніях-рэзідэнтах Індустрыяльнага парка.