Праект "Ведай нашых!". Пяцібор'е і фехтаванне

1 августа 2016

Пяцібор'е і фехтаванне - адны з самых прыгожых, непрадказальных і рамантычных відаў спорту. Іх аб'ядноўвае ўменне валодаць шпагай, аднак пяцібор'е спалучае ў сабе таксама конны спорт, бег, стральбу і плаванне. Валодаць гэтым мастацтвам можа толькі самы ўсебакова развіты спартсмен. Беларусь не застанецца ўбаку ад гэтых відаў праграмы Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. І ў пяцібор'і, і ў фехтаванні нашу краіну прадставяць па адным спартсмене, аднак і ў Анастасіі Пракапенкі, і ў Аляксандра Буйкевіча за спінай ужо ёсць вялікі алімпійскіх вопыт. У чарговым выпуску "Ведай нашых!" сёння прапануем пяцібор'е і фехтаванне.